dcsimg
Image of Norway spruce
Creatures » » Plants » » Gymnosperms » » Pines »

Norway Spruce

Picea abies (L.) H. Karst.

Елка ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src=
Елка
 src=
Елка
 src=
Picea abies

Е́лка (лац. Picea abies) — агульнавядомае, шырока распаўсюджанае дрэва 30—35 м вышыні з конусападобнай каронай і цёмна-зялёнай кароткай чатырохграннай ігліцай. Сьпелыя гузы буйныя, бурыя, якія зьвісаюць.

Квітнее ў траўні, насеньне сьпее ўвосень, расьсейваецца ў канцы зімы наступнага году. Расьце па ўсёй Беларусі, але пераважна ў паўночнай і цэнтральнай яе частках. У паўднёвай частцы (у Палесьсі) сустракаецца рэдка. У ігліцы ўтрымліваецца этэрны алей, вітамін З, дубільныя рэчывы, смала, мінэральныя солі. У паветры яловых лясоў шмат азону. Ігліца валодае мачагонным, потагонным, жоўцегонным, проціцынготным дзеяньнем. Пары воднага адвару елкі зьяўляюцца дэзынфіцыруючым і сродкам да палягчэньня дыханьня.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Елка: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src= Елка  src= Елка  src= Picea abies