dcsimg

Пангаліны ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад пляцэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі.

Апісаньне

Цела падоўжанае, карычневае або жаўтлявае, 1—1,6 м у даўжыню, пакрыта шчыльнай рагавой луской, якая пакрываючы ўсё цела ўтварае падабенства брані. Вельмі доўгі хвост, які складае 2/3 ад агульнай даўжыні. Язык пангалінаў вырастае да 40 см. Лапы ўзброены моцнымі кіпцюрамі. У пангалінаў адсутнічаюць зубы, зубныя норкі былі выяўлены толькі ў эмбрыёнаў.

Пангаліны засяляюць адкрытыя ці лясістыя раўніны. Актыўныя галоўным чынам уначы. Некаторыя віды жывуць на зямлі, некаторыя аддаюць перавагу жыцьцю на дрэвах.

Самка нараджае звычайна адно дзіця. У нованароджаных скура пакрыта мяккай луской, якая становіцца цьвёрдай прыкладна праз 2 сутак пасьля нараджэньня.

Клясыфікацыя

Атрад уключае адно аднайменнае сямейства (пангалінавых), якое ў сваю чаргу ўключае адзін род Manis зь сям’ю відамі:

Вонкавыя спасылкі

  • Pangolin — African Wildlife Foundation(анг.)

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Пангаліны: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Пангаліны, або яшчары (Pholidota) — атрад пляцэнтарных сысуноў, прадстаўнікі якога насяляюць трапічныя раёны Азіі і Афрыкі.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі