dcsimg
Image of lopsided oat
Creatures » » Plants » » Dicotyledons » » True Grasses »

Lopsided Oat

Avena strigosa Schreb.

Авёс шарсьціністы ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Авёс шарсьціністы (па-лацінску: Avena strigosa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных. Пустазельная расьліна.

Распаўсюджваньне

Авёс шарсьціністы распаўсюджаны ў Заходняй Эўропе, у гарах Гішпаніі, Партугаліі й Ангельшчыны культывуецца ў якасьці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расьліны. На Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі (нечарназёмная паласа) як пустазельле яравых культураў.[1]

Біялёгія

Расьліна квіце ў чэрвені-ліпені.

Вонкавы выгляд

Вышыня расьліны 40—100 сантымэтраў. Сьцябло голае. Лісьце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя, альбо аднабокія. Калосьсе 2—3-кветнае, з доўгімі бурымі аўсьцюкамі, без сучляненьняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліваньні каласковай восі. Зярняўкі валасістыя, пры высьпяваньні не асыпаюцца. Расьліна ўстойлівая да грыбных хваробаў.[1]

Крыніцы

  1. ^ а б Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Авёс шарсьціністы: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Авёс шарсьціністы (па-лацінску: Avena strigosa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства каласьнічных. Пустазельная расьліна.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі