dcsimg

Грызуны ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Грызуны (Rodentia) — самы шматлікі атрад сысуноў. Прадстаўлены 33 сямействамі, каля 350 радамі і звыш 1700 відамі, насяляюць разнастайныя ляндшафты. Іх велічыня можа складаць ад 5,5 см (мыш-малютка) да 135 см (вадасвінка), хаця ў большасьці знаходзіцца ў межах ад 8 да 35 см.

Апісаньне

Грызуны вельмі добра прыстасоўваюцца да розных умоў існаваньня, гэтае ўменьне дазволіла ім расьсяліцца па ўсяму сьвету. Грызуны жывуць на паверхні зямлі, пад зямлёй, а некаторыя нават асвоілі паветраную прастору.

Большасьць харчуецца ў асноўным травамі, пладамі і зернямі расьлінаў, карнямі і г. д., некаторыя віды харчуюцца казуркамі і хрыбетнымі жывёламі.

Колькасьць грызуноў мяняецца з году ў год, залежыць ад надвор’я, наяўнасьці драпежнікаў і барацьбы чалавека з грызунамі-шкоднікамі. Здольныя аднавіць сваю колькасьць усяго за год, прычына ў вялікай пладавітасьці.

Клясыфікацыя

Літаратура

  • Юлия Школьник. Животные. Полная энциклопедия. М.: Эксмо, 2007

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Грызуны: Brief Summary ( Belarusian )