Морква (Daucus) — род расьлінаў сямейства парасонавых.
Морква — двухгадовая расьліна (часам адно- ці шматгадовая), у першы год росту ўтварае разетку зь лісьця да караняплод, на другі год — куст з насеньнем.
Шырока пашыраная ў міжземнаморскіх краінах, Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зэляндыі ды Амэрыцы (да 60 відаў).
Найбольш вядомая морква пасяўная (культурная, Daucus sativus, Daucus carota) — двухгадовая расьліна з грубым дравяністым белаватым ці ружовым карэньнем. Культурная марква падзяляецца на сталовую і кармовую. Суквецьце — 10—15-прамянёвы складны парасон, прамяні шарахавата-апушчаныя, распушчаныя пад час квітненьня. Кветкі з дробнымі зубчыкамі чашачкі ды белымі, чырванаватымі ці жаўтаватымі пялёсткамі. У цэнтры парасону цёмна-чырвоная кветка. Плады — дробныя, эліптычныя двухнасеньнікі даўжынёю 3-4 мм. Квітнее ў першы год (чэрвень — ліпень).
Караняплод мясісты, канічны, цыліндрычны ці вераценападобны, масаю ад 30-300 г і болей.
Караняплоды выкарыстоўваюць у ежу ў сырым і вараным выглядзе, вырабляюць сокі, а з насеньня — настойкі. У караняплодах утрымліваюцца каратыноіды — каратыны, фітаэн, фітафлюен ды лікапін; вітаміны В, В2, пантатэнавая кісьля, аскарбінавая кісьля; фляваноіды, антацыянідыны, цукар (3-15%), тлушчы і этэрны алей, умбэліфэрон; у насеньні — этэрны алей, флявонавыя злучэньня і тлушчы. Кветкі месьцяць антацыянавыя злучэньні і фляваноіды (кверцэтын, кемпфэрол).
У мэдыцыне морква выкарыстоўваецца пры гіпа- і авітамінозах. Паляпшае эпітэлізацыю, актывуе ўнутрывузавыя акісьляльна-аднаўляльныя працэсы, рэгулюе вугляводны абмен, мае лёгкае паслабляльнае дзеяньне.
Насеньне выкарыстоўваюць для прыгатаваньня лекавых сродкаў, напр. даўкарыну, які валодае спазмалітычным дзеяньнем, падобным да дзеяньня папавэрыну, келіну, пашырае каранарныя судзіны; ужываецца пры атэрасклярозе, каранарнай недастатковасьці з прызнакамі стэнакардыі. З насеньня атрымліваюць экстракты ды этэрны алей для касмэтыкі й водаратэрапіі. У народнай мэдыцыне дзікая морква прымяняецца як проціглісны і паслабляльны сродак.