Ажы́на, маліна шызая (Rubus Caesius) — паўкустовая расьліна з роду маліна, сямейства ружавых[1]. Таксама вядома пад тутэйшымі (народнымі) назвамі — чо́рная малі́на, яжы́на, жа́вікі, жаві́на, ажы́ньнік, скарбары́ха.
Расьліна расьце па берагох рэк і вазёраў, на заліўных лугох і палёх, у хмызьняках — утварае густыя непраходныя зарасьнікі. Таксама вырошчваюць садаводы-аматары. Квіце ў чэрвені-ліпені, ягады высьпяваюць у жніўні.
Расьліна валодае наступнымі якасьцямі:
Ягады расьліны багатыя цукрамі, вітамінамі, карацінам, тамідамі.[1]
Куст вышынёй 60—150 сантымэтраў. Карэнішча шматгадовае. Надземныя парасткі двухгадовыя, ляжачыя альбо ўздымаюцца, часта дугападобна сагнутыя, фіялетава-шызыя, звычайна пакрытыя шыпамі й шчацінкамі. Лісьце — чаргаванае, буйназубчатае, трайчастае, на шыпаваных чаранках, сярэдні лісьцік буйнейшы за бакавыя, частка трох-лопасьцевы. Кветкі двухполыя, белага колеру, дыямэтрам да 3 сантымэтраў, зь лямцавай чашачкай, у негустой шчыткападобнай гронцы на канцах сьцяблоў і галінак.
Плады (ягады) — чорныя, з шызым налётам, сакаўныя салодкія шматкасьцянкі.[1]
Пашырана ў краінах Заходняй Эўропы, у Малой Азіі, Іране, Заходняй Сыбіры, Каўказе, Крыме. У Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палесьсі. Першыя прамысловыя гатункі зьявіліся ў пачатку ХIХ ст. у ЗША, а ў другой палове ХIХ ст. яе пачалі вырошчваць у Эўропе. У Беларусі першыя гатункі ажыны зьявіліся ў 1930-х гадах[2].
Ажы́на, маліна шызая (Rubus Caesius) — паўкустовая расьліна з роду маліна, сямейства ружавых. Таксама вядома пад тутэйшымі (народнымі) назвамі — чо́рная малі́на, яжы́на, жа́вікі, жаві́на, ажы́ньнік, скарбары́ха.