dcsimg
Unresolved name

Graptolithina

Graptolithina ( Interlingua (International Auxiliary Language Association) )

provided by wikipedia emerging languages

Graptolithina es un classe de Hemichordata.

Nota
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Wikipedia authors and editors

Грапталіты ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Грапталіты — кляса вымерлых паўхордавых. Каляніяльныя жывёлы, кіруючыя выкапнёвыя палеазою. Зьявіліся ў позьнім кембры, зьніклі ў канцы місысыпу. Назоў групы паходзіць ад грэцкіх словаў «граптас» — «напісаны» ды «літас» — скала. Ён быў нададзены з-за падабенства грапталітаў да намаляваных на скалах гэрогліфаў. Сыстэматыкі ХІХ стагодзьдзя аб’ядноўвалі грапталітаў з гідразоямі. Згодна з найноўшымі дасьледваньнямі, сучасная кляда перыстажаберных можа зьяўляцца сучаснымі грапталітамі.[1] Назва «грапталіт» запазычаная ад роду Graptolithus, якое выкарыстоўваў Карл Лінэй для мінэралізаваных выкапняў неарганічнага паходжаньня. Грапталіты належаць да ліку часта сустраканых скамянеласьцяў і распаўсюджаныя па ўсім сьвеце. Яны маюць важнае значэньне для стратыграфічнага разьмеркаваньня палеазойскіх адкладаў. Таксама паводле іх рэштак магчыма вымяраць глыбіню й тэмпэратуру зьніклых акіянаў. Шкілет грапталітаў быў збудаваны зь бялковага рэчыва. Яны ўтваралі калёніі, асобныя жывёлы ў якіх былі адмежаваныя ад іншых зьнешнім хітынавым шкілетам. Некаторыя з асобнікаў калёніі размнажаліся пачкаваньнем. Падкляса грапталітаў падзяляецца на дзьве асноўныя групы — дэндроіды і ўласна грапталіты. Першыя ўтваралі шматгаліновыя калёніі, якія нагадвалі кроны дрэваў, і ўваходзілі да складу нерухомага бэнтасу. Гэты атрад праіснаваў ад кембру да сярэдняга карбону. Уласна ж грапталіты існавалі з ардовіку да раньняга дэвону, мелі калёніі зь невялікай колькасьцю галінак, прычым падчас эвалюцыі праяўлялася тэндэнцыя да іх рэдукцыі (ад 32 у позьнім ардовіку да 1 у сылюры й дэвоне. Дадзены атрад уваходзіў у склад плянктону. Масавыя знаходкі грапталітаў могуць сьведчыць на карысьць глыбокаводных варункаў утварэньня пародаў, да якіх яны належаць.

Клясыфікацыя

Вылучаюць шэсьць атрадаў грапталітаў:

  • Дэндраідэі (Dendroidea)
  • Тубоідэі (Tuboidea)
  • Камароідэі (Camaroidea)
  • Сталяноідэі (Sroloidea)
  • Крустоідэі (Crustoidea)
  • Грапталёідэі (Graptoloidea)

Літаратура

  • Основы палеонтологии. Иглокожие, гемнхордовые, погонофоры и щетинкочелюстные, М., 1964.

Крыніцы

  1. ^ Phylogenetic analysis reveals that Rhabdopleura is an extant graptolite
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Грапталіты: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Грапталіты — кляса вымерлых паўхордавых. Каляніяльныя жывёлы, кіруючыя выкапнёвыя палеазою. Зьявіліся ў позьнім кембры, зьніклі ў канцы місысыпу. Назоў групы паходзіць ад грэцкіх словаў «граптас» — «напісаны» ды «літас» — скала. Ён быў нададзены з-за падабенства грапталітаў да намаляваных на скалах гэрогліфаў. Сыстэматыкі ХІХ стагодзьдзя аб’ядноўвалі грапталітаў з гідразоямі. Згодна з найноўшымі дасьледваньнямі, сучасная кляда перыстажаберных можа зьяўляцца сучаснымі грапталітамі. Назва «грапталіт» запазычаная ад роду Graptolithus, якое выкарыстоўваў Карл Лінэй для мінэралізаваных выкапняў неарганічнага паходжаньня. Грапталіты належаць да ліку часта сустраканых скамянеласьцяў і распаўсюджаныя па ўсім сьвеце. Яны маюць важнае значэньне для стратыграфічнага разьмеркаваньня палеазойскіх адкладаў. Таксама паводле іх рэштак магчыма вымяраць глыбіню й тэмпэратуру зьніклых акіянаў. Шкілет грапталітаў быў збудаваны зь бялковага рэчыва. Яны ўтваралі калёніі, асобныя жывёлы ў якіх былі адмежаваныя ад іншых зьнешнім хітынавым шкілетам. Некаторыя з асобнікаў калёніі размнажаліся пачкаваньнем. Падкляса грапталітаў падзяляецца на дзьве асноўныя групы — дэндроіды і ўласна грапталіты. Першыя ўтваралі шматгаліновыя калёніі, якія нагадвалі кроны дрэваў, і ўваходзілі да складу нерухомага бэнтасу. Гэты атрад праіснаваў ад кембру да сярэдняга карбону. Уласна ж грапталіты існавалі з ардовіку да раньняга дэвону, мелі калёніі зь невялікай колькасьцю галінак, прычым падчас эвалюцыі праяўлялася тэндэнцыя да іх рэдукцыі (ад 32 у позьнім ардовіку да 1 у сылюры й дэвоне. Дадзены атрад уваходзіў у склад плянктону. Масавыя знаходкі грапталітаў могуць сьведчыць на карысьць глыбокаводных варункаў утварэньня пародаў, да якіх яны належаць.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі