dcsimg

Акула-нянька ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Акула-нянька (Ginglymostoma cirratum) — адзіны прадстаўнік роду вусатых акул-нянек (Ginglymostoma) сямейства вусатыя акулы.

Мае аднастайную жоўта-карычневую афарбоўку. Можа дасягаць 4 мэтраў у даўжыню, але звычайна не перавышае 2,5-3 мэтраў. Трымаецца на глыбіні ад 0,5 да 3 мэтраў, можа зьбірацца ў статкі да 40 асобінаў.

Марудлівыя і малаактыўныя акулы-нянькі харчуюцца крабамі, васьміногамі, марскімі вожыкамі, дробнай рыбай. Як правіла, акулы-нянькі бясьпечныя для чалавека. Аднак зарэгістравана некалькі выпадкаў нападзеньняў, справакавых самімі купальшчыкамі.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі