dcsimg

Сэйвал ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Сэйвал, сайдавы кіт (Balaenoptera borealis) — сысун сямейства паласацікавых падатрада бяззубых кітоў.

Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.

Даўжыня цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4-5 м. Афарбоўка сьпіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябеньне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300-400 чорных пласьцінаў кітовага вуса вышынёю да 80 см.

Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва).

Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады.

Промысел цалкам забаронены з 1986.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі