Трыпу́тнік (Plantago) — род кветкавых расьлінаў сямейства трыпутнікавых.
Вылучаюць каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар’яў. У Беларусі сустракаюцца трыпутнік вялікі, трыпутнік ланцэтны, трыпутнік стэпавы, трыпутнік сярэдні, трыпутнік шурпаты. Трапляюцца каля жыльля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.
Адна- ці шматгадовыя травяністыя расьліны, радзей кусты і хмызьнякі. Лісьце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую разетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, суцэльнакрайняе, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязьлістых стрэлак. Плод — каробачка.
Лекавыя, тэхнічныя, кармавыя расьліны. Насеньне некаторых відаў трыпутніка (г. зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у мэдыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасьці.